Минус

Дрозды - Анёлы зiмы

  • Автор публикации
  • 2026-01-01
  • 5
0:00 0:00

Текст (слова) песни

Дрозды - Анёлы зiмы

Падае снег па-над сцішаным плёсам. Блудзіць-пятляе зімы каляя. Ты мне паслана і суджана лёсам, Мроя мая і спагада мая. Помню цябе да апошняе ноты. Нават не ведаю: грэх ці не грэх: Неба спакусы і мора пяшчоты, Музыкай белаю падае снег. Анёлы зімы — снегіры Крыляюць над намі ўгары. Як золата на алтары — Сонца полымя. Гары, наша ёлка, гары! За мір і спакой на зямлі Падымем і вып’ем, сябры, Чашы поўныя! Сціхне завея, світанне настане. Сонечны ранак — празрысты, як шкло. Нашай любові агонь і дыханне – Белых снягоў трапяткое святло. Бачыць душа, што не бачыцца зрокам. Быццам крышталь, соннай сажалкі лёд. Ты мне паслана і суджана Богам. Ты маё заўтра, ты мой Новы год. Анёлы зімы — снегіры Крыляюць над намі ўгары. Як золата на алтары — Сонца полымя. Гары, наша ёлка, гары! За мір і спакой на зямлі Падымем і вып’ем, сябры, Чашы поўныя!

Скачать минусовку

Дрозды - Анёлы зiмы

Твой аватар