Минус

Дрозды - Беларуская мова

  • Автор публикации
  • 2026-01-01
  • 2
0:00 0:00

Текст (слова) песни

Дрозды - Беларуская мова

Як ручаёк лясны У ранiшняй цішы, Звiнiць i ўдаль плыве, Як пошум спелай нiвы, Як зорны перазвон – Мелодыя душы, Маёй Айчыны спеў Высокi i праўдзiвы. Ты бабуліна казка, Ты матуліна ласка, Ты гаючая краска, Ты ад болю замова, Хлеб на чыстым абрусе, Храм, дзе Богу малюся, Ты душа Беларусі – Беларуская мова! Успомнiм, хто мы ёсць, Што мы - гаспадары! У еднасцi людской, А не ў зацятай змове Давайце гаварыць, Давайце гаварыць На роднай, на сваёй, На беларускай мове. Ты бабуліна казка, Ты матуліна ласка, Ты гаючая краска, Ты ад болю замова, Хлеб на чыстым абрусе, Храм, дзе Богу малюся, Ты душа Беларусі – Беларуская мова! Любоўю Беларусь Мы здолеем сагрэць. Радзімая зямля, Майго жыцця аснова, Не дай памерці нам, Не дай нам анямець! Мы будзем жыць датуль, Пакуль жывая мова.

Скачать минусовку

Дрозды - Беларуская мова

Твой аватар