Минус

Дрозды - Вёска

  • Автор публикации
  • 2026-01-01
  • 2
0:00 0:00

Текст (слова) песни

Дрозды - Вёска

1. Шмат месцаў у свеце прыгожых, Краіну мы бачылі шмат А сэрца вяртаннем трывожыць, Квітнее, дзе яблыняў сад. Там птушкі ў небе спяваюць, Стаіць сенакос ля ракі І нас там заўсёды чакаюць У вёсцы чакаюць бацькі. Прыпеў: Вёска, вёска, вёска У полі жыта нібы прычоска, Плывуць камбайны па хвалям быццам караблі, Вёска, вёска, вёска У небе зорачкі ззяюць як блёсткі І мы вяртаемся ў вёску, дзе мы не былі. 2. Нашы мары нясуць нас у высі, Мы імкнёмся кудысьці ўвесь час, А нас любяць, як і калісьці І моляцца ціха за нас. Мы блукаем па жыццёвым дарогам, Але потым вяртаемся зноў, Дзе раслі і выхоўвалісь Богам, Дзе нас разумеюць без слоў. Прыпеў: Вёска, вёска, вёска У полі жыта нібы прычоска Плывуць камбайны па хвалям быццам караблі, Вёска, вёска, вёска У небе зорачкі ззяюць як блёсткі І мы вяртаемся ў вёску, дзе мы не былі. У дзяцінстве нам здаецца, Што з намі заўсёды будуць побач і матуля і тата, І што заўсёды нас чакае гэта цёплая утульная хата, Але мы, як тыя птушкі, ляцім у вырай і блукаем дзесьці Аж да самай-самай вясны і ўжо не заўважаем, Як у вёску, да нас, вяртаюцца нашыя сыны. Прыпеў: Вёска, вёска, вёска У полі жыта нібы прычоска Плывуць камбайны па хвалям быццам караблі, Вёска, вёска, вёска У небе зорачкі ззяюць як блёсткі І мы вяртаемся ў вёску, дзе мы не былі. І мы вяртаемся ў вёску, дзе мы не былі. І мы вяртаемся ў вёску, дзе мы...

Скачать минусовку

Дрозды - Вёска

Твой аватар