Текст (слова) песни
Дрозды - Сняжынкі
За вакном зіма,зіма чароўная,
пад белай коўдраю схаваны свет, шчыпле за нос мароз,
але ўсё роўна я іду на снезе свой пакінуць след.
А поле белае аж вочы жмурацца, так зачарована сняжок блішчыць,
зіма спраўляе баль, дазволь,снягурачка,
цябе на першы танец запрасіць.
Прыпеў: 2разы
Сняжынкі кружацца, сняжынкі падаюць,
перад вачыма белы карагод, хутчэй жаданне ты сваё загадвай,
хай яно здзейсніцца пад новы год.
І завірухай, бурай снежнаю, краіна зноў захоплена ў палон,
Зіме-свавольніцэ такой належыць быць, а мы сагрэемся пад чарак звон.
Зіма халодная снягамі пеніцца, не прывыкаць нам да такой зімы, калі пяшчотай кожны з нас падзеліцца, то будзе цёпла нам аж да вясны.
Прыпеў 2разы.
Скачать минусовку
Дрозды - Сняжынкі
- Скачали: 0
- Размер файла: 6.47 Mb
- Расширение файла: mp3
- Скачать минус